Вітаю! Доўгі час нічога не пісаў, таму трэба пакінуць запіс па дробнаму рамонту.
Спачатку пра тармазы. Пачаў папіскваць пярэдні правы супарт. Разборка паказала, што вінаваты поршань.


Адразу набыў новы поршань і рэмкамплект да яго

Гумовы шланг пераціскваў шрубцынгай

На задніх супартах памяняў пальцы з пылавікамі

паставіў рэмкамплект

і калодкі

Таксама былі заменены ручайковы і клінавы рамяні



Калі ўсталявалася цёплае і сухое надвор'е, то знайшоў час заняцца дном, прычым знутры. За зіму ў салон трапляе шмат вільгаці, якая пранікае праз дыван ўніз, да жалеза. Для гэтага я выцягнуў пярэднія крэслы, зняў пластык з парогаў і адкінуў дыван.

Добра ўсё зачысціў і апрацаваў спачатку нязмыўным пераўтваральнікам іржы.

Даў яму час папрацаваць і высахнуць да чорнага колеру. Потым пакрыў усё масцікай

І накрыў пенафолам

Пэўны час у машыне смярдзела масцікай, таму пакідаў на ноч адкрытымі шкла, каб хутчэй выветрала.
І напрыканцы, памяняў гумовае кольца пад датчыкам становішча каленчатага вала, таму што алей выцякаў з-пад яго вельмі моцна. Для гэта прыйшлося здымаць кранштэйн пярэдняй падушкі рухавіка, папярэдне паддамкраціўшы сам рухавік. І адкручваць тры ніта мацавання стартара, але сам стартар я не вымаў.


Кольца падабраў з набору.

Ўсім дабра!






Комментарии 1
Что бы поршни суппорта не ржавели надо смазку закладывать.