Renault Megane Scenic 2.0F3R brutalromantic
Renault Megane Scenic 1996, двигатель бензиновый 2.0 л, 114 л. с., передний привод, механическая коробка передач — отзыв владельца

Берёза, Беларусь
Отзыв владельца
Думаў ўзяць Subaru Impreza універсал, але пакуль лістаў аб'яўкі, вырашаў браць Scenic першага пакалення з узкімі фарамі. 8 верасьня 2020 года на цягніку еду ў Берасьце, а назад на Сцэніку па шырокай магістралі М1.
p.s. Калі не ведаеце чужы горад, раю браць смартфон/планшэт з GPS і мапай города (maps.me мне вельмі дапамог знайсьці стаянку з машынай).
Чаму Сцэнік, а не Імпрэза?
Зараз больш хочацца вандраваць, а не "ганяць". Тым больш адносна цэлы Субару будзе жалка дабіваць у лесе, спрабуючы паганяць "па ралійнаму". Для "фана" лепш купіць якую-небудзь заднепрывадную Сіерру за $300 і піліць яе пад сябе.
На мой погляд мадэль Сцэнік мае такія плюсы і мінусы.
Плюсы:
+ прыемны дызайн
+ высокая пасадка за рулём
+ просты 2.0 літровы бензінавы матор F3R (8 кл, 114 л.с./5400, 168 н*м/4250)
+ невялікі расход летам (пры крэйсерскіх 90 км каля 7-7.5 л/траса і 9-10 л/горад), зімой не ездзіў
+ дастатковая дынаміка, можна ўключыць 5-ю пасьля 2-й і ехаць па тахометру 2500 (плюс прыемны гук у дыяпазоне 4000-5.500)
+ камфортны салон, 3 заднія сядзенні проста здымаюцца
+ прасторны і зручны багажнік, які можна значна павялічыць
+ запчасткі ня трэба шукаць, Сцэнікаў ў Беларусі шмат, зроблен на базе Меган (нават мануал агульны)
Мінусы:
— кліранс здаецца малаватым (каля 12 см)
— не 4х4, зімой не змог выехаць, паглядваю ў бок Subaru ;)
— француз, таму некаторыя інжэнерныя рашэнні чыста "французскія"
Што было б добра зрабіць па машыне:
+ купіць новыя усесезонныя шыны (зроблена)
+ замяніць аморты дзьверы багажніка (зроблена)
+ падключыць магнітолу (зроблена)
+ дадаць некалькі пістонаў для шумаізаляцыі капота (зроблена)
+ замяніць заднюю правую ручку салону (зроблена)
— замяніць заднюю левую ручку салону, бо заблакавана дзьвер
— замяніць левы шрус (хруст пры руху назад з павёрнутым налева рулём)
— праверыць датчык узроўню паліва (паказвае нуль)
— праверыць замок багажніка (ЦЗ пасьля зімы не закрывае)
— прамыць са шпрыца спіртам 96% лічынкі замкоў (ключ не ўстаўляецца)
— замяніць масла, фільтры
— праверыць рэмень генератара (свіст на халоднай)
— праверыць зарад генератара
— праверыць антыфрыз
— замяніць фіксатар левай пярэдняй дзверы
— глянуць дно (падварыць крытычная месцы)
Паспортные данные
- Двигатель 2.0 бензиновый, 114 л. с.
- Механическая коробка передач
- Передний привод
- Машина 1996 года выпуска, была куплена в 2020 году
- Renault Megane Scenic выпускается с 1996 года
Наблюдения и впечатления

Ремонт и обслуживание



Фото и видео

Машины в продаже

Renault Megane, 2003

Renault Megane, 2000

Renault Megane, 2003






Комментарии 1
Падабайка за аўто і за беларускую мову!
Нажаль, дзве падабайкі паставіць нельга…